Весь Бобруйск  

Вернуться   Форум города Бобруйска > Разное > Флейм

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 09.12.2007, 20:55
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Прашу прабачэння, панi Leta, часова не было магчымасцi адказваць.
Панi паважае Быкава. Але мяне ён павяргае у роспач и самоту. Не дае аглядзецца, бязлiтасна вядзе да фiнала, а фiнал яго заужды сумны. Някляева не ведаю, сорамна, калi Вам будзе да спадобы не трымайце у сабе, тады трэба будзе пашукаць гэтага Лабуха.
Дзякую. Быкаў сапраўды, часам змрочна пісаў, але гэта жыцьцё. Мне цікава, захоплівае псіхалагічнасьць ягоных твораў. Там жывыя людзі ды з гістарычнага пункта праўдзіва. І яшчэ цікава здагадвацца аб тым які быў сам аўтар, што ён думаў, як ставіўся да той ці іншай акалічнасьці...
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 10.12.2007, 00:42
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Цитата:
Сообщение от Leta Посмотреть сообщение
Дзякую. Быкаў сапраўды, часам змрочна пісаў, але гэта жыцьцё. Мне цікава, захоплівае псіхалагічнасьць ягоных твораў. Там жывыя людзі ды з гістарычнага пункта праўдзіва. І яшчэ цікава здагадвацца аб тым які быў сам аўтар, што ён думаў, як ставіўся да той ці іншай акалічнасьці...
Так-так, i усё гэта у Быкава вельмi бязлiтасна. Ён, як чалавек моцны, стварау свае рэчы таксама людзям трывалым i моцным, якiх, у сваю чаргу, на свеце не багата. Ва усялякiм разе сабе да iх, ня у коiм разе, не лiчу. А верш Ваш, панi Leta, гаворыць аб тым што натура у Вас гераiчная. Дык як Лабух Някляяускi?
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.12.2007, 22:24
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Так-так, i усё гэта у Быкава вельмi бязлiтасна. Ён, як чалавек моцны, стварау свае рэчы таксама людзям трывалым i моцным, якiх, у сваю чаргу, на свеце не багата. Ва усялякiм разе сабе да iх, ня у коiм разе, не лiчу. А верш Ваш, панi Leta, гаворыць аб тым што натура у Вас гераiчная.
Можа і так ( я пра Быкава), мне ж бачыцца ў ягоных творах сьветлым тое, што ў самых крайных сітуацыях частка зь іх знаходзяць у сабе сілы на сапраўдныя і прыстойныя паступкі. М-м-м, так бы мовіць, ня ўсё аказваецца так у чалавеку кепска, калі ён сярод жыцьцёвага форс мажора бывае здольны любіць, ахвяраваць і г.д. Гэта мая "гэраічная натура" гавора...
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Дык як Лабух Някляяускi?
"Лабух" ніяк. Прынамсі, для мяне. Ня ведаю, ці здолею дачытаць да канца. А жалка, вельмі цікава было б пачытаць добры твор пра нашую рэчаіснасьць, не маскоўскую - беларускую. Гэта там ёсьць і цікавыя моманты ды думкі ёсьць. Але ж аўтар занадта ўвагі надае Фройдаўскім штучкам у сваім апісаньні жыцьця героя і ягоных жанчын, дзяцей, знаёмых. Напружвае))).
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.12.2007, 23:04
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.12.2007, 23:20
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей.
Эх, чаму ж я не анёл? Ды таму што крыламі не ўкамплектаваная!))
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.12.2007, 00:11
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Вядома што так.
Калi мы былi малыя то вельмi спадабалася нам бавiць час на возеры, лавiлi рыбу, ракау потым варылi i смажылi на вогнiшчы, вядома ж купалicь. Аквапаркау тады (як i зараз) не было, але дзецi заужды знойдуць cабе забаву. Вельмi да спадобы было нам пасля дажджу па мокраму глеiстаму жолабу з`яжджаць на пузе альбо дупе з высокага берага прама у возера - ляцець колькi там метрау па вадзе як трапна кiнуты каменчык. Але аднойчы сябру майму школьнаму Мiшку не пашансавала - куском бутэлькавага шкла яму распаласавала пуза ад горла да паха. Як мы дзецi яго выцягвалi з вады як запiхвалi абратна кiшкi, бiнтавалi кашуляй, цягнулi небараку да шашы, а потым везлi у нашую пасялковую бальнiцу памятаю смутна. Але здаецца тады мы i былi тымi анёламi з крыламi за спiнамi. Мiшку прамылi вантробу, зашнуравалi i праз некаторы час ён стау вядомым у Лiтве бандытам, ну а мы хто кем, Крылы нашыя, вядома, тож кудысцi падзелiсь...
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 15.12.2007, 19:28
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска.
Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе ...
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 20.12.2007, 23:29
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей.
Ці можа ТАКІ чалавек кавуны красьці???
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 21.12.2007, 00:40
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
А чаму не? Красцi канешне справа благая, але калi гаворка пра само жыццё, пра iснаванне чалавека, то лiчу дапушчальным што-небудзь стыбрыць з агарода, а яшчэ лепей у тых хто вогуле кавуноу тых не вырашчвау а толькi прадае. Тым больш, лепей каяцца у гэтых грахах, чым у любых iншых.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 23.12.2007, 20:04
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Каяцца заўсёды ў нечым прыходзіцца. Чым бліжэй ты да сьвятла, тым мацней бачыш бруд на каўнеры сваёй, здаецца, такой бялюткай кашулі. Добра, што Сьвятло ласкавае і літасьцівае, ня сьлепіць...

Дзякую вам за размову, Віця! Так доўга ды па-беларуску мяне яшчэ ніхто не вытрымліваў. РЭСПЭКТ))) ... і віншую з усімі набліжаючыміся сьвятамі!
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
Ответ

Социальные закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы
Опции просмотра
Комбинированный вид Комбинированный вид

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 19:14. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025